Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Кампазітары

Уладзімір Канстанцінавіч Камароў нарадзіўся 27 снежня 1940 г. у г. Куляб Таджыкскай ССР. Бацька Канстанцін Афанасьевіч Камароў і маці Марыя Аляксандраўна паходзілі з бедных сялян Пскоўскай губерні, у Ленінградзе прасоўваліся па партыйнай лініі, былі накіраваны на партыйную работу ў Таджыкістан.

Сяргей Феадосавіч Любчук нарадзіўся 2 мая 1940 г. у в. Дзівін Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. У сям’і ўсе любілі музыку: бацька i маці, двое старэйшых братоў і сястра спявалі і ігралі на народных інструментах. З шасці гадоў Сяргей засвоіў гармонік, пазней — акардэон, удзельнічаў у розных канцэртах, аглядах мастацкай самадзейнасці раёна і вобласці.

Марк Аляксандравіч Русін нарадзіўся 18 чэрвеня 1921 г. у г. Кінешма Іванаўскай вобласці. Яго бацька Аляксандр Аляксеевіч быў бухгалтарам, а таксама заўзятым садаводам і кветкаводам. Брат маці Аляксандры Аляксандраўны працаваў бібліятэкарам, але яшчэ быў кампазітарам. Менавіта Мікалай Аляксандравіч Голубеў захапіў пляменніка музыкай.

Сяргей Васільевіч Рахманінаў (1873–1943) — рускі кампазітар, піяніст, дырыжор. Скончыў Маскоўскую кансерваторыю па класах фартэпіяна (1891) і кампазіцыі (1892). Як піяніст шмат канцэртаваў у Расіі (у 1895 г. выступаў у Мінску) і за мяжой. Дырыжор Маскоўскай прыватнай рускай оперы (1897–1898) і Вялікага тэатра ў Маскве (1904–1906). З 1917 г. жыў за мяжой, галоўным чынам у ЗША, вёў пераважна выканальніцкую дзейнасць. У Другую сусветную вайну даў шэраг канцэртаў у Фонд абароны СССР. Выканальніцкае мастацтва С. В. Рахманінава — важны этап у развіцці сусветнага піянізму.

Савецкі і расійскі кампазітар Аляксандра Пахмутава — чалавек для Брэстчыны не чужы. Яе тут добра ведаюць і любяць. Аляксандра Мікалаеўна і яе муж, паэт Мікалай Мікалаевіч Дабранраваў (1928–2023), бывалі ва многіх кутках Брэсцкай вобласці.

 

Анатоль Канстанцінавіч Санько нарадзіўся 13 лютага 1949 г. у в. Крывошын Ляхавіцкага раёна Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў сям’і настаўнікаў. З дзяцінства выхоўваўся ў атмасферы шчырага захаплення музыкай, галоўным носьбітам якой была яго маці Ангеліна Антонаўна. Менавіта ёй абавязаны Анатоль сваёй зацікаўленасцю музычным мастацтвам. Чалавек па натуры актыўны і цікавы, яна многа сіл аддавала сваёй рабоце, прымала актыўны ўдзел у мастацкай самадзейнасці, доўгі час кіравала школьным хорам. Яна першая заўважыла схільнасць сына да музыкі.

Людміла Карпаўна Шлег нарадзілася 21 верасня 1948 г. у г. Баранавічы (цяпер Брэсцкай вобласці). Бацька, Карп Сцяпанавіч Шлег, быў удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, маці, Сафія Адольфаўна Цішкевіч, – удзельніцай партызанскага руху. Дзед, Сцяпан Яўменавіч Шлег, быў спалены фашыстамі ў ліку 265 жыхароў в. Вялікі Бор Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Людміла закончыла Баранавіцкую дзіцячую музычную школу (цяпер № 1), Брэсцкае музычнае вучылішча з адзнакай (1967).

 Ігар Яўгенавіч Карнялюк нарадзіўся 16 лістапада 1962 г. у в. Валынка Брэсцкага раёна (з 1968 г. у межах г. Брэста). Бацька, Яўген Касьянавіч Карнялюк, працаваў дыспетчарам на чыгуначнай станцыі, любіў спяваць, меў харошы голас. Маці, Ніна Афанасьеўна, інжынер на швейнай фабрыцы, таксама любіла спяваць. З шасці гадоў Ігар пачаў вучыцца ў дзіцячай музычнай школе. З дванаццаці гадоў іграў на клавішных у ансамблі на танцпляцоўцы ў Доме культуры. Агульную адукацыю атрымліваў у СШ № 4.

Ігар Паўлавіч Чэрнік нарадзіўся 25 жніўня 1932 г. у в. Гарадзец Кобрынскага павета Палескага ваяводства (цяпер аграгарадок Гарадзец Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у простай вясковай сям’і, дзе цанілася праца i музыка. Пазней у сваіх творах самабытны паэт і музыка часта будзе згадваць бацькоўскі дом, сваю вёску, дзе нарадзіўся і рос, дзе прайшлі незабыўныя гады апаленага вайной дзяцінства і пасляваеннай суровай юнацкасці. Дарэчы, і сёння Ігар Паўлавіч пражывае ў бацькоўскім доме.

Напалеон Орда нарадзіўся 11 лютага 1807 г. у в. Варацэвічы Пінскага павета Мінскай губерні (цяпер Іванаўскі раён Брэсцкай вобласці). Пачатковую музычную адукацыю атрымаў у бацькоў. Вучыўся ў Віленскім універсітэце (1823–1827).

Старонка 1 з 3